Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Анджэй Пачобут стаў «Асобай году» паводле прэстыжнай польскай прэміі «Залаты лаўр».

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,302 subscribers
Open in Telegram
Анджэй Пачобут стаў «Асобай году» паводле прэстыжнай польскай прэміі «Залаты лаўр».

Узнагароду яму ўручыў беларускі праваабаронца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Пасьля абвяшчэньня імя пераможцы ўсе прысутныя падняліся з крэслаў і доўга апладзіравала стоячы.

У сваёй прамове Анджэй Пачобут падкрэсьліў, што не лічыць сябе героем. Сапраўднымі героямі ён назваў звычайных людзей у Беларусі, перадусім актывістаў Саюзу палякаў, якія працягвалі сваю дзейнасьць, нягледзячы на перасьлед.

Паводле Пачобута, кожная ўзнагарода для яго — магчымасьць нагадаць пра гэтых людзей.

Цырымонія адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве. «Залаты лаўр Super Biznesu» — штогадовая польская прэмія, якую з 2014 году прысуджаюць за дасягненьні і ўнёсак у разьвіцьцё эканомікі ды грамадзкага жыцьця Польшчы. Сярод ляўрэатаў мінулых гадоў быў і сам Алесь Бяляцкі, якога адзначылі ў намінацыі «Асоба году» ў 2023 годзе.
Open post in Telegram