Сустрэча адбылася пасьля агульнай аўдыенцыі папы Льва XIV на плошчы Сьвятога Пятра.
«Я прасіў блаславеньня для Беларусі, для маёй сям’і, для маёй вялікай сям’і — Саюзу палякаў Беларусі, а таксама папрасіў блаславіць сьвяты абраз Маці Божай Кангрэгацкай, які некалькі стагодзьдзяў таму трапіў з Апостальскай сталіцы ў Горадню. Там ён ёсьць сымбалем польскага каталіцызму. Пазьней абраз быў каранаваны паводле рашэньня Яна Паўла II. Я прасіў блаславіць копію гэтага абраза. Адну я падарыў папу і папрасіў пра блаславеньне. Гэты абраз вернецца ў Горадню і будзе разам з Саюзам палякаў», — расказаў Пачобут PAP.
Відэа — Vatican Media via Reuters