Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей: https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Апошні раз у 2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей: https://smarturl.click/BkRGLQ

У Беларусі з 1991 па 2026 гады вынесена каля 400 сьмяротных прысудаў. Былі гады, калі выносілі па 2–3 прысуды. Пік прыйшоўся на 1996 і 1997 гады, тады было прысуджана адпаведна 46 і 47 пакараньняў сьмерцю.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ўлады маглі проста перастаць публікаваць інфармацыю пра сьмяротныя прысуды. «Магчыма, сьмяротныя прысуды былі, а магчыма, іх не было», — кажа ён. Таму дакладна адказаць, ці сапраўды ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей, сёньня немагчыма.

За 32 гады кіраваньня Лукашэнкі праваабаронцам вядомыя ўсяго чатыры выпадкі, калі той учыніў акт гуманізму да тых, каго мелі пакараць сьмерцю.
Open post in Telegram