«Архіпэляг БЕЛАГ-2»: падкаст-сэрыял пра чорныя старонкі найноўшай гісторыі Беларусі: https://smartur

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,341 subscribers
Open in Telegram
«Архіпэляг БЕЛАГ-2»: падкаст-сэрыял пра чорныя старонкі найноўшай гісторыі Беларусі: https://smarturl.click/bjAb4n

Радыё Свабода завершыла прэм'еру другога сэзону візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У шасьці частках новага сэзону мы расказалі, што адбывалася зь беларускімі палітвязьнямі ад лета 2024 году.

«Мы рыхтавалі другі сэзон падкасту „Архіпэляг БЕЛАГ“ у надзеі, што больш не спатрэбіцца рабіць працяг, а таксама зь верай у тое, што пра сьмерці, катаваньні, зьдзекі зь палітвязьняў будуць ведаць у Беларусі і сьвеце, а ўсе вінаватыя ў злачынствах будуць знойдзеныя і пакараныя», — кажа аўтарка падкасту журналістка Ганна Соўсь.


Тут усе шэсьць частак з кароткім апісаньнем кожнай зь іх.
Open post in Telegram