Офіційний MCP-сервер для OpenTG вже тут 🎉

Спробувати

Беларусь і Расея будуць абменьвацца электраэнэргіяй.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13 329 підписників
Відкрити в Telegram
Беларусь і Расея будуць абменьвацца электраэнэргіяй. Чаму гэта крытычна важна для Менску: https://smarturl.click/dLQ4zo

Пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну краіны Балтыі адключыліся ад энэргетычнай сеткі Расеі і Беларусі, а Ўкраіна сынхранізавала сваю сыстэму з эўрапейскай.

У выніку Беларусь аказалася адрэзанай ад магчымых ператокаў электраэнэргіі, неабходных пры надзвычайных сытуацыях ці рамонтах Беларускай АЭС. Цяпер яе энэргасыстэма працуе сынхронна з расейскай, а Расея застаецца адзіным рынкам, на які Беларусь можа прадаваць электраэнэргію БелАЭС ва ўмовах санкцыяў.
Відкрити пост в Telegram