https://smarturl.click/peJ27
Сяргей Пелехаў расказаў Свабодзе, што на яго з жонкай у Варшаве нечакана напалі некалькі палякаў, зьбілі і залілі газам.
«Пачаў падыходзіць: „Co? Co? Co? Wyp…dalaj na Ukra… („Валі ва Ўкра….)“. Не дагаварыў. Мы кажам: „Мы зь Беларусі“. — „Wyp…dalaj dodomu“. І так некалькі дзясяткаў разоў»
Сяргею 50 гадоў, ён паходзіць з Віцебску, з канца 2018 году жыве ў Польшчы.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 15 жніўня. Свабода зьвярнулася ў варшаўскую паліцыю з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю.
На фота твар Сяргея Пелехава пасьля зьбіцьця.
