Выданьне вітаў Янка Купала артыкулам «Моладзь ідзе»:
«Адбудаваньне незалежнасьці Беларускай дзяржавы бярэ ў свае рукі наша моладзь. Чэсьць і слава табе, беларуская моладзь. Паўстаючая з-пад беларускай саломеннай страхі! Ты сама сваімі рукамі адбудуеш сабе і сваім патомкам лепшую і сьвятлейшую будучыню. Набок з дарогі, панове і гаспадар з Захаду і Ўсходу! Беларуская моладзь ідзе!»
Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
