⚡️Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі → https://smarturl.click/Xw9AMG
У шасьці частках новага сэзону мы раскажам, што адбывалася з беларускімі палітвязьнямі ад лета 2024 году: распавядзём пра сьмерці за кратамі і пасьля вызваленьня, падамо невядомыя раней дэталі і сьведчаньні вызваленьняў і прымусовых дэпартацыяў у 2025 годзе, рэканструюем падзеі 11 верасьня 2025 году, калі Мікола Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь.
Працяг падкаст-сэрыялу зьявіцца ўжо на наступным тыдні, калі чакаецца чарговы візыт ў Беларусь спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла. Ён прадстаўляе амэрыканскі бок у перамовах з уладамі Беларусі, у выніку якіх на волю выйшлі сотні палітычных зьняволеных.
⚡️Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛ
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 مشتركًا
فتح في تيليجرام