Беларускі мэтал-гурт — сярод найлепшых у сьвеце.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Беларускі мэтал-гурт — сярод найлепшых у сьвеце. А ў Беларусі вакалістку гурту судзяць за «тэрарызм».

Новы альбом Dymna Lotva «Vyraj» трапіў у падборку найлепшых мэтал-альбомаў 2026 году паводле Metal Hammer — аднаго з самых вядомых выданьняў пра цяжкую музыку. Больш за тое, матэрыял зь беларусамі вынесьлі на галоўную старонку. Metal Hammer называе альбом яркім, унікальным і «надзвычай разнастайным». У запісе паўдзельнічаў нават Аран Стэйнтарп — былы вакаліст легендарных My Dying Bride.

На сынгл «Ладдзя Роспачы» зь ягоным удзелам выйшаў кліп. Гэта твор пра трагедыю вымушанай эміграцыі і цану свабоды.

А вось на радзіме «прызнаньне» іншае. Пасьля падтрымкі пратэстаў Dymna Lotva выехалі зь Беларусі, іх кліпы прызнавалі «экстрэмісцкімі», а вакалістку Кацярыну Манкевіч цяпер завочна судзяць адразу паводле пяці артыкулаў, у тым ліку за «прапаганду тэрарызму» і «пагрозу Лукашэнку».
Open post in Telegram