Украінскія сілы пацэлілі ў вайсковы завод у Расеі
У ноч на 19 жніўня сілы абароны Ўкраіны атакавалі горад Дзяржынск у Ніжагародзкай вобласьці Расеі. Паводле папярэдніх ацэнак OSINT-дасьледнікаў, маштабнае задымленьне адбылося над тэрыторыяй абаронна-хімічнага заводу імя Сьвярдлова.
ℹ️Завод імя Сьвярдлова зьяўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам Дзяржынска. Яно ўваходзіць у вайскова-прамысловы комплекс Расеі. Гэта стратэгічна важны абаронна-хімічны завод і адзін з найбуйнейшых вытворцаў выбуховых рэчываў. Супраць прадпрыемства дзейнічаюць міжнародныя санкцыі.
ℹ️Украінскія сілы атакуюць гэты завод з сакавіка 2024 году. За гэты час яны нанесьлі сама меней пяць удараў, апошні — сёлета ў чэрвені.
Украінскія сілы пацэлілі ў вайсковы завод у Расеі У ноч на 19 жніўня сілы абароны Ўкраіны атакавалі
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 subscribers
Open in Telegram 