Блогераў павезьлі ў Пішчалаўскі замак.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13 344 підписники
Відкрити в Telegram
Блогераў павезьлі ў Пішчалаўскі замак. У былым СІЗА плянуюць адкрыць кавярні і рэстарацыі → https://smarturl.click/OWEM3

Блогераў прывезьлі на экскурсію ў былое СІЗА № 1, больш вядомае як «Валадарка». Пасьля рэканструкцыі там плянуюць адкрыць кавярні, рэстарацыі і музэйную экспазыцыю. Але палітык і былы палітвязень Павал Севярынец лічыць, што комплекс павінен стаць месцам памяці.

«Туды варта будзе запрашаць тых людзей — тысячы людзей, тысячы сьвядомых беларусаў, якія былі запханыя ў турму па палітычных прыкметах. Вось пра гэта варта казаць. І музэй гэтых страшных часоў там павінен быць», — лічыць Севярынец.
1 відео додано до цього посту — доступно в додатку Telegram.
Відкрити пост в Telegram