Пра гэта спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў у эфіры незалежнага расейскага тэлеканала «Дождь».
«Так, цяпер мы пачынаем працаваць над тэмай расейскіх зьняволеных. І, дарэчы, над пытаньнем украінскіх палонных таксама. У абедзьвюх краінах ёсьць цывільныя асобы, якія знаходзяцца ў палоне, і цяпер мы рыхтуем пэўныя прапановы», — сказаў ён.
Паводле Коўла, сьпісы палітычных зьняволеных у яго «ёсьць», але пакуль ён ня будзе іх агучваць.
«Я хацеў бы займацца гэтым пытаньнем больш шчыльна і, у прынцыпе, зьбіраюся гэта рабіць. Я лічу, што надзея ёсьць», — сказаў Коўл.
