Эўрапейская камісія адхіліла просьбу Літвы, Латвіі й Эстоніі вылучыць 500 мільёнаў эўра на распрацоўку сродкаў абароны ад бесьпілётнікаў, паведаміла LRT.
«Гэта вельмі нэгатыўны сыгнал, бо сапраўды былі прыкладзеныя максымальныя намаганьні, каб давесьці, што гэта неабходна.
Мы на мяжы, на ўсходнім флянгу, і відавочна, што да нас залятаюць дроны і гэта стварае для нас праблемы.
Такое неразуменьне або недастатковая салідарнасьць унутры Эўрапейскага Зьвязу крыху зьдзіўляе», — сказаў прэм’ер-міністар Літвы Міндаўгас Сінкявічус.
