У Вільні прайшла акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» → https://smarturl.click/M52ydV
У Вільні прайшла памятная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў», запачаткаваная ў 2017 годзе ў Курапатах.
Сярод выступоўцаў былі былыя палітвязьні Зьміцер Дашкевіч — ініцыятар першай такой акцыі ў Курапатах, Андрэй Аляксандраў. А таксама намесьніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая, беларускі тэатар VARTA, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленьні незалежнасьці Літвы Эмануэліс Зінгерыс.
ℹ️ У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску — імаверна, у турэмным двары ці ва ўрочышчы Курапаты, — савецкая ўлада расстраляла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Вядомыя імёны 132 ахвяраў.
У Вільні прайшла акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 








