Тое, што Аляксандар Лукашэнка прыехаў на выпускны свайго сына Мікалая ў Пэкінскім унівэрсытэце, — выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах, заявіў Свабодзе Павал Латушка:
«Фактычна гэта сямейная імпрэза. Але Лукашэнка выдаткаваў на гэта дзяржаўныя сродкі. Гэта і пералёт, і гатэлі, і суправаджальныя асобы, і ахова. Усё гэта вельмі значныя выдаткі.
Здаецца нават, што і візыт у Кітай быў прымеркаваны перадусім да таго, каб прысутнічаць на выпускным свайго сына.
А ўжо сустрэча з кіраўніком Кітаю адбывалася як дадатак, дзеля таго каб абгрунтаваць нейкія дзяржаўныя мэты».