«Гэта выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах».

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13 356 підписників
Відкрити в Telegram
«Гэта выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах». Латушка пра Лукашэнку на выпускным сына ў Пэкінеhttps://smarturl.click/6YJWZ

Тое, што Аляксандар Лукашэнка прыехаў на выпускны свайго сына Мікалая ў Пэкінскім унівэрсытэце, — выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах, заявіў Свабодзе Павал Латушка:

«Фактычна гэта сямейная імпрэза. Але Лукашэнка выдаткаваў на гэта дзяржаўныя сродкі. Гэта і пералёт, і гатэлі, і суправаджальныя асобы, і ахова. Усё гэта вельмі значныя выдаткі.

Здаецца нават, што і візыт у Кітай быў прымеркаваны перадусім да таго, каб прысутнічаць на выпускным свайго сына.

А ўжо сустрэча з кіраўніком Кітаю адбывалася як дадатак, дзеля таго каб абгрунтаваць нейкія дзяржаўныя мэты».
1 фото додано до цього посту — доступно в додатку Telegram.
Відкрити пост в Telegram