• У сталіцы сыбірскага Забайкальля Чыце — дзесь за 6300 кілямэтраў ад Украіны — чарга кіроўцаў па паліва расьцягнулася на 3 кілямэтры.
• Дзе-нідзе ў рэгіёне перасталі вывозіць сьмецьце, бо няма чым запраўляць сьмецьцявозы.
• Пажарнікі не змаглі выехаць на тушэньне лясных пажараў, бо няма паліва для машын, і мясцовым жыхарам давялося змагацца з агнём самім.
• Жанчына з аднаго забайкальскага сяла расказала, што хуткая адмовілася не змагла прыехаць да ейнага мужа, які ўпаў у дыябэтычную кому.
«Упершыню чую, каб не інтэлігенцыя, а звычайныя рабацягі пачалі праклінаць вярхоўнага. Куды ні зайдзіся — сталовая, крама, цырульня — паўсюль гавораць толькі пра гэта. Тэлевізар ужо ня дзейнічае».