Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Каля 20 дзяцей нарадзіліся і жывуць у Гомельскай калёніі побач з сваімі маці: https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Каля 20 дзяцей нарадзіліся і жывуць у Гомельскай калёніі побач з сваімі маці: https://smarturl.click/6ybqyZ

«Калі дзеці былі неспакойныя ці плакалі, нам забаранялі браць іх на рукі, насіць, прытуляць да грудзей. І гэта вельмі дзіўна. Я сама мама, у мяне двое дзяцей, і ведаю, як хутка дзіця супакойваецца, калі панасіць яго на ручках. Але нам гэта было строга забаронена»


Каб жыць разам з дзіцём асуджаныя жанчыны павінны былі атрымаць дазвол ад апэратыўніка, ня мець дысцыплінарных спагнаньняў і паказваць добрыя вынікі на працы.

Умовы догляду за кратамі малалетніх дзяцей, якіх нарадзілі зьняволеныя жанчыны, вывучылі праваабаронцы «Вясны».
Open post in Telegram