Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта павялічылі фінансаваньне — будуць рамантаваць санаторый у Крыме: http

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта павялічылі фінансаваньне — будуць рамантаваць санаторый у Крыме: https://smarturl.click/b1p21

Савет міністраў Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў павялічыць сёлета фінансаваньне кіраўніцтва справаў прэзыдэнта на 1,5 мільёна рублёў.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дадатковае фінансаваньне накіруюць на капітальны рамонт «вытворча-бытавога комплексу „В“, разьмешчанага пад адрасам: Рэспубліка Крым, г. Ялта, мястэчка Карэіз, Місхорскі спуск, 5».

Пад гэтым адрасам знаходзіцца пяты корпус санаторыю «Беларусь» (пяціпавярховы спальны корпус), а таксама клюб-сталоўка, більярдная заля, настольны тэніс і залі для гульняў.
فتح المنشور في تيليجرام