Коўл: «Усе палітзьняволеныя могуць быць вызваленыя да канца году» Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дона

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13 356 підписників
Відкрити в Telegram
Коўл: «Усе палітзьняволеныя могуць быць вызваленыя да канца году»

Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл заявіў у сераду агенцтву Reuters, што чакае паўторнага візыту ў Беларусь прыкладна празь месяц, спадзеючыся дамагчыся вызваленьня яшчэ сотняў зьняволеных.

У сераду Беларусь пагадзілася вызваліць 25 зьняволеных у абмен на далейшае зьмякчэньне санкцый ЗША, бо Вашынгтон заклікае прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку вызваліць праваабаронцаў, палітычных актывістаў і іншых.

«Я спадзяюся, што сотні (будуць вызваленыя). Я ня ведаю. Гэта мая надзея», – сказаў Коўл пра сваю наступную заплянаваную паездку ў Менск.

«Я ўпэўнены, што мы атрымаем значна больш інфармацыі».

Паводле Коўла, усе палітзьняволеныя могуць быць вызваленыя да канца году.

Ён таксама дадаў, што «прэзыдэнт Трамп вельмі задаволены гэтым».
Відкрити пост в Telegram