«Лепш, чым проста сядзець і чакаць чарговага вызваленьня». Экспэрты абмеркавалі, што рабіць з новай хваляй рэпрэсіяў: https://smarturl.click/8yvj7x
На пачатак кастрычніка ў Беларусі налічвалася 876 палітвязьняў. Але рэальны маштаб рэпрэсіяў значна большы: улады хаваюць інфармацыю пра новыя справы, а перасьлед закранае ўжо ня толькі палітычна актыўных людзей, але і тых, хто проста здаецца рэжыму нелаяльным.
Перасьлед працягваецца і за мяжой. Вядома прынамсі пра 20 выпадкаў, калі беларускія ўлады спрабавалі дамагчыся выдачы палітычных апанэнтаў праз Інтэрпол. А пасьля вызваленьня людзі сутыкаюцца з новымі абмежаваньнямі: ня могуць уладкавацца на працу паводле спэцыяльнасьці, адкрыць банкаўскі рахунак ці нават набыць SIM-карту.
«Лепш, чым проста сядзець і чакаць чарговага вызваленьня».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 subscribers
Open in Telegram 