Законы аб амністыі ўхвальваюцца пад юбілейныя даты
З 2020 году, калі пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі супраць апанэнтаў улады, у Беларусі падрыхтавалі і ўхвалілі чатыры законы:
2020 — закон аб амністыі да 74-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў;
2022 — закон да дня народнага адзінства, які з 2021 году адзначаюць 17 верасьня;
2024 — закон да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі;
2025 — закон да 80-годзьдзя перамогі ў вайне 1941-1945 гадоў.
Толькі ў 2025 годзе паводле крымінальных справаў былі асуджаныя ня менш за 1254 чалавекі, у тым ліку 355 жанчын. Напрыканцы жніўня 2026 году ў месцах утрыманьня пад вартай у Беларусі знаходзіліся 889 чалавек, у тым ліку 124 жанчыны.
У сьпісах «экстрэмістаў», які налічвае ўжо амаль 7 тысяч чалавек, чацьвёртая частка — жанчыны.
Законы аб амністыі ўхвальваюцца пад юбілейныя даты З 2020 году, калі пачаліся жорсткія масавыя рэпрэ
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram