Ужо сёньня.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,341 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня. Дзень памяці Расьціслава Лапіцкага → https://smarturl.click/Zjbd9W

Расьціслаў Лапіцкі — дзеяч беларускага нацыянальнага антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой усясьветнай вайны. Падчас вучобы ў Мядзельскай школе стварыў патаемную патрыятычную арганізацыю. Пасьля пераезду ў Смаргонь працягнуў дзейнасьць там. У 1950 годзе быў арыштаваны і асуджаны на сьмерць. 22-гадовы хлопец адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.

У 2012 годзе мастака Алеся Пушкіна двойчы асудзілі на адміністрацыйны арышт за тое, што ён прайшоў з сваім партрэтам Лапіцкага па Смаргонях і Менску.

«Дзяржава, па сутнасьці, не прызнае тых бязьвінна рэпрэсаваных маладых людзей, якія стаялі каля вытокаў незалежнасьці. Бо ў Расьціслава Лапіцкага, да прыкладу, быў асноўны пасыл — „Жыве незалежная Беларусь“», — казаў Алесь Пушкін тады Свабодзе.
Open post in Telegram