Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Лісты прыходзяць радзей.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,302 subscribers
Open in Telegram
Лісты прыходзяць радзей. Што чуваць ад палітвязьня Дзяніса Івашына: https://smarturl.click/6ybpz5

Журналіста з чэрвеня трымаюць у калёніі № 15 пад Магілёвам, а да таго 3 гады ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, вядомай жорсткім рэжымам.

«У нас зь ім стратэгія „не гадаваць душу пустымі спадзевамі“. Ведаем, што за Дзяніса просяць з розных бакоў.

Але бярэдзіць сабе душу тым, калі ж Дзяніс нарэшце выйдзе на волю, а ці патрапіць ён у ліст на чарговы этап вызваленьня пасьля чарговага прыезду Джона Коўла ў Менск ці яшчэ чаго, мы дакладна не жадаем. Проста чакаем на гэты момант і стараемся ня думаць пра „а раптам“»
Open post in Telegram