Аляксандар Лукашэнка сёньня на Белкамунмашы пабачыў трамвай, зроблены для чалябінскага мэтратраму — дзе вагоны будуць езьдзіць пад зямлёй.
Лукашэнка загадаў да ліпеня 2027-га разабрацца, ці ня можна запусьціць трамваі і ў менскае мэтро.
«Калі мы будзем пастаўляць гэта ў мэтро, гэта вялікая справа. Мы забясьпечым імпартазамяшчэньне», — сказаў ён і пазьней дадаў: «Я ўпэўнены, што будзе нармальна».
ℹ️ Але, імаверна, нармальна ня будзе, бо трамвай несумяшчальны з мэтро вышынёй вагонаў і плятформаў, напругай і сілкаваньнем ды шмат чым іншым. Можна вывесьці мэтро на паверхню, як у Кіеве, і нават абсталяваць мэтрацягнік пантографам, як у Амстэрдаме. А можна зрабіць падземны трамвай, як у Валгаградзе.
