Ужо сёньня: 133 гады таму Яўхім Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю, прысьвечаную беларускай мове → https://smarturl.click/97EDGG
24 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі ў Кіеўскім унівэрсытэце абараніў магістарскую дысэртацыю, прысьвечаную гукавой сыстэме, граматычным формам і гістарычнаму разьвіцьцю беларускай мовы.
У аснову дысэртацыі ляглі ягоныя працы «Агляд гукаў і формаў беларускай гаворкі» і «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі».
Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове. Карскі стаў адным з заснавальнікаў беларусазнаўства і аўтарам фундамэнтальнай працы «Беларусы».
Пра іншыя гістарычныя падзеі 24 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды
Ужо сёньня: 133 гады таму Яўхім Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю, прысьвечаную беларуска
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 subscribers
Open in Telegram 