Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Лукашэнка раскрытыкаваў Армэнію за намер далучыцца да Эўразьвязу.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Лукашэнка раскрытыкаваў Армэнію за намер далучыцца да Эўразьвязу. Раней казаў пра вайну, а цяпер — пра каньяк: https://smarturl.click/y8pmDR

«Калі ты вырашыў у Эўрапейскі зьвяз, ну куды ты сьпяшаесься? Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць, куды тваю гародніну, садавіну забяруць. У якім аб’ёме. Ці зможаш ты замясьціць тое, што прадаеш сёньня ў нас.

Калі ты пераканаўся ў тым, што ў цябе Францыя набудзе твой каньяк (свой няма куды дзяваць, але ў цябе набудзе), добра — ідзі. Чаго ты бяжыш? Чаго ты ставіш воз перад канём?»


У траўні Расея забараніла пастаўкі каньяку, садавіны, гародніны і іншай прадукцыі з Армэніі.
Open post in Telegram