Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Лукашэнка зрабіў Беларусь мішэньню ў магчымай вайне Расеі з NATO, — Карбалевіч https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Лукашэнка зрабіў Беларусь мішэньню ў магчымай вайне Расеі з NATO, — Карбалевіч https://smarturl.click/EYn8Rz

Новая стратэгія NATO паказвае, што ў выпадку вайны з Расеяй цэлямі ўдараў могуць стаць і вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на міралюбную рыторыку Лукашэнкі, ягоны вайсковы хаўрус з Масквой стварае для краіны ўсё большыя рызыкі.

«З ростам ваенна-палітычнага напружаньня ва Ўсходняй Эўропе суб’ектнасьць Беларусі як самастойнага геапалітычнага гульца зьмяншаецца. Яна разглядаецца як адзінае цэлае з Расеяй. А Лукашэнка, разважаючы пра «нашую агульную Айчыну ад Берасьця да Ўладзівастоку», толькі ўмацоўвае такія ўяўленьні», — піша Валер Карбалевіч.
Open post in Telegram