Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыц

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыцьцё дзеля пераменаў»

https://smarturl.click/y81dXJ

Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў заявы былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольгі Гарбуновай, якая сказала, што расчаравалася ў беларускай апазыцыі і не хацела б бачыць Сьвятлану Ціханоўскую прэзыдэнткай Беларусі. Лябедзька дапусьціў, што цяперашняя пазыцыя Гарбуновай можа азначаць і пераацэнку ёю ўласнага ўдзелу ў падзеях 2020 году.

«Магчыма, чалавек прыйшоў да асэнсаваньня таго, што ў 2020 годзе ён дарэмна выйшаў на вуліцу за іншыя каштоўнасьці, за перамены. Я б так гэта прачытваў. Магчыма, і добра, што так адбылося, што ёсьць разуменьне: частка людзей у 2020 годзе аказаліся ня ў тым месцы, яны пра гэта шкадуюць. А як пра гэта заявіць? Ну вось праз такія дзіўныя формы».
Open post in Telegram