Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

«Маскоўская рука» ў беларускіх рэгіёнах.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
«Маскоўская рука» ў беларускіх рэгіёнах. Выйшла дасьледаваньне аб тым, як расейскія чыноўнікі сустракаюцца зь беларускімі без Лукашэнкі: https://smarturl.click/pqZGwE

Дасьледчы цэнтар BIPART прааналізаваў 176 сустрэчаў беларускіх і расейскіх рэгіянальных чыноўнікаў у 2018–2026 гадах. Найбольш актыўна расейскія кіраўнікі езьдзілі ў Гомель — 41 сустрэча.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны кантакты рэзка актывізаваліся.

«Да лютага 2022 году ідэалягічных момантаў на сустрэчах беларускіх і расейскіх чыноўнікаў увогуле не прасочвалася. Але пасьля ўсё часьцей эканамічныя перамовы сталі суправаджацца кароткімі дыялёгамі пра агульную памяць, пра барацьбу з фашызмам, пра патрыятычнае выхаваньне моладзі»


Асобная частка дасьледаваньня прысьвечана разьвіцьцю кантактаў паміж беларускімі рэгіёнамі і акупацыйнай адміністрацыяй украінскіх тэрыторыяў пад кантролем Расеі.
Open post in Telegram