«Тэрміны былі пасунутыя на два дні раней за заплянаванае, каб гарантаваць бясьпеку цывільных асобаў і палегчыць дастаўку крытычна важнай гуманітарнай дапамогі. Геаграфічная зона замірэньня пашыраная за межы Алешак у Херсонскай вобласьці, каб гарантаваць бясьпечны праезд гуманітарных канвояў», — напісала жонка прэзыдэнта ЗША ў сетцы X.
Мэланія Трамп не ўдакладніла, на які раён распаўсюджваецца спыненьне агню, але крыніцы #rfe_rl ў Белым доме і офісе ўкраінскага амбудсмэна пацьвердзілі, што гаворка ідзе пра ўсю Херсонскую вобласьць.
