Менск зноў нагадаў прычыну, празь якую Лукашэнка ня можа сустрэцца з Трампам: https://smarturl.click/wGgD54
«Мы сапраўды разглядаем сустрэчу прэзыдэнтаў у практычнай плоскасьці, і для гэтага робяцца адпаведныя крокі», — сказаў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расейскаму агенцтву «РИА Новости».
«Ведаеце, шэраг тэхнічных пытаньняў проста не дазволіў нам гэта зрабіць. І справа не ў амэрыканскім баку, а ў тым, што сёньня даляцець зь Беларусі да Злучаных Штатаў Амэрыкі дастаткова складана, з улікам санкцый, якія Эўрапейскі зьвяз увёў супраць пэрсанальна прэзыдэнта і на пралёты нашых самалётаў», — нагадаў Рыжанкоў.
Менск зноў нагадаў прычыну, празь якую Лукашэнка ня можа сустрэцца з Трампам: https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram 