26 верасьня ў ААН выступіў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Ягоная прамова мела прарасейскі і антызаходні зьмест. Ён пагражаў эўрапейцам ператварэньнем у «гарматнае мяса» за жаданьне «рэваншу над Расеяй», заклікаў не даваць украінцам зброі і не падтрымліваць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі.
Няўжо самі народы Эўропы прагнуць нейкага рэваншу над Расеяй, ды яшчэ і коштам уласнага зьбядненьня? Вядома ж, не. Няўжо яны хочуць быць гарматным мясам у вайне, якую, як нібыта кажуць, эўрапейскія палітыкі рыхтуюць да 2030 году? Таксама не. Але ў Брусэлі камусьці вельмі хочацца пагуляць у салдацікаў, замацаваць сваю веліч у гісторыі. Але такое ўжо было — і ня раз. І чым скончылася — мы ведаем, — заявіў Рыжанкоў.
