Міністар замежных спраў Беларусі з трыбуны ААН прыгразіў Эўропе «гарматным мясам» → https://smarturl

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Міністар замежных спраў Беларусі з трыбуны ААН прыгразіў Эўропе «гарматным мясам» → https://smarturl.click/26od2A

26 верасьня ў ААН выступіў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Ягоная прамова мела прарасейскі і антызаходні зьмест. Ён пагражаў эўрапейцам ператварэньнем у «гарматнае мяса» за жаданьне «рэваншу над Расеяй», заклікаў не даваць украінцам зброі і не падтрымліваць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі.

Няўжо самі народы Эўропы прагнуць нейкага рэваншу над Расеяй, ды яшчэ і коштам уласнага зьбядненьня? Вядома ж, не. Няўжо яны хочуць быць гарматным мясам у вайне, якую, як нібыта кажуць, эўрапейскія палітыкі рыхтуюць да 2030 году? Таксама не. Але ў Брусэлі камусьці вельмі хочацца пагуляць у салдацікаў, замацаваць сваю веліч у гісторыі. Але такое ўжо было — і ня раз. І чым скончылася — мы ведаем, — заявіў Рыжанкоў.
فتح المنشور في تيليجرام