На дазволеных паляваньнях у Віцебскай вобласьці за выходныя забілі трох маладых мядзьведзяў: https:/

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
На дазволеных паляваньнях у Віцебскай вобласьці за выходныя забілі трох маладых мядзьведзяў: https://smarturl.click/B9YDl

Пра забойства за мінулыя выходныя адразу трох мядзьведзяў, двух маладых самцоў і самкі, паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў.

У Докшыцкай паляўнічай гаспадарцы Юры Кабак у суботу 22 жніўня здабыў мядзведзя-самца 4–5 гадоў, у Глыбоцкай паляўнічай гаспадарцы Дзьмітры Дзмітрычэнкаў забіў такога ж, а ў нядзелю, 23 жніўня, Андрэй Кольчаў забіў мядзьведзіцу ўзростам 3–4 гады ў Віцебскай паляўнічай гаспадарцы.

ℹ️ Другі сэзон паляваньня на бурага мядзьведзя ў Беларусі пачаўся 1 ліпеня і працягнецца да 31 сьнежня.
Open post in Telegram