У Казахстане прайшлі выбары ў Курултай, якія ўмацоўваюць пазыцыі прэзыдэнта Такаева: https://smarturl.click/meW1B
Прапрэзыдэнцкая партыя «Эдзілет» стала пераможцам выбараў новага парлямэнту Казахстану.
У Казахстане 23 жніўня прайшлі парлямэнцкія выбары, у дзясяты раз з часу здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1991 годзе і ўпершыню — паводле новай Канстытуцыі. Цяпер выбіралі аднапалатны парлямэнт — Курултай, які фармуецца паводле партыйных сьпісаў. Да выбараў былі дапушчаныя сем партыяў.
Як паведаміла Казахстанская служба Радыё Свабода, большасьць месцаў у новым аднапалатным парлямэнце Казахстана атрымае партыя, якая называе сябе палітычнай апорай курса прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева.
У Казахстане прайшлі выбары ў Курултай, якія ўмацоўваюць пазыцыі прэзыдэнта Такаева: https://smartur
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 subscribers
Open in Telegram 