На сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы паставілі рачную браму
На рацэ Марысе, што цячэ на сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы, усталявалі незвычайную канструкцыю — рачную браму. Яна можа адчыняцца і зачыняцца, а кратаваныя загародкі зь яе — апускацца на глыбіню ракі.
Спачатку па Марысе праходзіць мяжа паміж Польшчай і Беларусьсю. Затым — паміж Літвой і Беларусьсю. Каля стыку трох межаў брама з аднаго боку злучаная з плотам, усталяваным у Літве, а з другога — з аналягічным бар’ерам, збудаваным на польскім баку.
Цяпер мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Эўразьвяз, ужо ня змогуць перасякаць па Мары мяжу з тэрыторыі Беларусі, зазначае літоўская памежная служба.
На сутыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы паставілі рачную браму На рацэ Марысе, што цячэ на сутыку
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 

