Натальлю Адамовіч пахаваюць у Глушы
Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Натальляй Адамовіч адбудзецца 9 верасьня а 12-й гадзіне ў рытуальным доме на вуліцы Кульман, 33а ў Менску.
Пра гэта паведаміў інстаграм-канал, прысьвечаны Алесю Адамовічу.
А 15-й гадзіне Натальлю Адамовіч пахаваюць на могілках у пасёлку Глуша ў Бабруйскага раёну. Там жа, дзе спачылі бацькі спадарыні Натальлі — Алесь і Вера Адамовічы — а таксама іншыя сваякі.
Натальлю Адамовіч пахаваюць у Глушы Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Нат
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram 
