8 верасьня на плошчу Незалежнасьці прыйшлі некалькі тысячаў чалавек. Перад сцэнай сталі дзейныя афіцэры ў параднай форме, побач — вайскоўцы запасу. Старшыня Беларускага згуртаванья вайскоўцаў Мікола Статкевіч зачытваў словы прысягі, а плошча паўтарала:
«Прысягаю на вернасьць Рэспубліцы Беларусь і яе народу!»