Класкоўскі: Ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў → https://smart

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 subscribers
Open in Telegram
Класкоўскі: Ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаўhttps://smarturl.click/agm8A0

Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі назваў учынак Пачобута мужным і рызыкоўным крокам.

«Найперш адзначу, што гэта чарговы мужны крок з боку Пачобута. Ён даказвае цьвёрдасьць свайго характару. Але гэта і вельмі рызыкоўны крок, бо ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў, якія не зацікаўленыя ў паляпшэньні дачыненьняў паміж Менскам і Варшавай.

Што тычыцца раэжыму Лукашэнкі, то Пачобут яго тэстуе, выпрабоўвае. Так ужо зрабіў Мікола Статкевіч — і Пачобут. Незалежна ад праграмы яго візыту, сам факт гэтага візыту — гэта ўжо нейкае пашырэньне рамак дазволенага.

І тут Лукашэнка, з аднаго боку, ня хоча страчваць польскі і амэрыканскі трэк, але, зь іншага боку, — адзін, два, тры чалавекі калі так вось будуць пашыраць межы дазволенага, то гэта пагражае ўжо цьвёрдасьці рэжыму.Так што гэта такая інтрыга, за якой усе мы будзем сачыць, канечне, зь вялікім хваляваньнем»
Open post in Telegram