Алесь Бяляцкі: «Гэта выключэньне, што Пачобуту дазволілі перасячы мяжу» «Гэты факт сьведчыць пра тое

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Алесь Бяляцкі: «Гэта выключэньне, што Пачобуту дазволілі перасячы мяжу»

«Гэты факт сьведчыць пра тое, што Анджэй трымае сваё слова і робіць усё для пашырэньня прасторы свабоды на ўласным прыкладзе», – сказаў Свабодзе ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2022 году, праваабаронца Алесь Бяляцкі, камэнтуючы інфармацыю аб часовым вяртаньні Анджэя Пачобута ў Беларусь.

У той жа час ён назваў гэты выпадак незвычайным, бо тое, што яму дазволілі перасячы мяжу Беларусі – гэта выключэньне. «Таму што нічога па зьмене сытуацыі ў правах чалавека ў Беларусі не здарылася за апошні час. Дастаткова згадаць, што ў гэтым годзе мы фіксавалі затрыманьні людзей паводле палітычных артыкулаў на мяжы, калі яны спрабавалі ўехаць у Беларусь», – дадаў ён.

Алесь Бяляцкі адзначыў, што шмат беларусаў, якіх улады перасьледуюць паводле палітычных артыкулаў, ня могуць паўтарыць досьвед Пачобута, бо ня маюць такой шырокай падтрымкі.
Open post in Telegram