Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь 8 верасьня па абедзе былы палітвязень Анджэй Пачобут, якога вывез

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

8 верасьня па абедзе былы палітвязень Анджэй Пачобут, якога вывезьлі ў Польшчу, прайшоў польска-беларускую мяжу і вярнуўся ў Беларусь, паведаміў журналіст польскай Gazecie Wyborczej Барташ Віленьскі.

«Там ён мае намер сустрэцца зь сям'ёй і паплечнікамі з Саюзу палякаў Беларусі. Яго паездка працягнецца тыдзень», — паведаміла польскае выданьне.

Раней стала вядома, што найвышэйшая рада Зьвязу палякаў Беларусі, якая сабралася ў Беластоку 5 верасьня, пастанавіла адкласьці Зьезд палякаў Беларусі, які меў адбыцца 13 верасьня.

Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі. У 2023-м Пачобуту вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.

28 красавіка 2026 году яго вызваілі і перадалі ў Польшчу ў межах абмену зьняволенымі.
Open post in Telegram