Інфармацыю пра выезд Пачобута ў Беларусь агенцтву PAP пацьвердзілі крыніцы, блізкія да польскіх спэцслужбаў. Паводле іх паведамленьняў, актывіста ў паездцы суправаджала жанчына.
Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу ў Баброўніках і накіраваўся ў свой родны горад Горадню.
Паводле зьвестак польскага выданьня Gazeta Wyborcza, пасьля вяртаньня зьБеларусі Пачобут плянуе накіравацца ў ЗША і Канаду, дзе сустрэнецца з палітыкамі і актывістамі польскай дыяспары. Пасьля вяртаньня ў Польшчу ён плянуе засяродзіцца на завяршэньні кнігі, у якой падрабязна апісвае сваё знаходжаньне ў папраўчай калёніі.
Інфармацыю пра выезд Пачобута ў Беларусь агенцтву PAP пацьвердзілі крыніцы, блізкія да польскіх спэц
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram 