Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

NATO ў выпадку нападу Расеі адкажа ўдарамі і па Беларусі → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
NATO ў выпадку нападу Расеі адкажа ўдарамі і па Беларусі → https://smarturl.click/qq2WRw

У выпадку нападу Расеі NATO адкажа ракетнымі ўдарамі па Калінінградзкай вобласьці, Беларусі і цэлях каля Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта заявіў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе Алексус Грынкевіч на форуме бясьпекі ў Варшаве, піша The Wall Street Journal.

«Я не лічу, што канфлікт непазьбежны або неўзабаве пачнецца. Гэта ня так. Але, улічваючы маштаб дзейнасьці, зьвязанай з дывэрсіямі і падпаламі, думаю, што насельніцтва краінаў нашага альянсу крыху нэрвуецца. І я хачу запэўніць мільярд грамадзянаў нашага альянсу: мы дамо рады», — заявіў Грынкевіч.
Open post in Telegram