Офіційний MCP-сервер для OpenTG вже тут 🎉

Спробувати

Найстарэйшай жанчыне, якая выехала з Алешак, — 94 гады, а наймалодшай — крыху больш за год Дзьмітры

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13 302 підписники
Відкрити в Telegram
Найстарэйшай жанчыне, якая выехала з Алешак, — 94 гады, а наймалодшай — крыху больш за год

Дзьмітры Лубінец расказаў некалькі гісторый жыхароў Алешак — пра сям’ю, якая літаральна выжывала ў зьнішчаным абстрэламі доме. «Па стане здароўя бацька ня мог самастойна спусьціцца з восьмага паверху, бо лесьвіца была зруйнаваная. Страшна нават уявіць, у якіх умовах жыла гэтая сям’я. Людзі фактычна апынуліся ў пастцы, адрэзаныя ад доступу да ежы і вады. Сёньня найгоршае для гэтай сям’і ўжо ў мінулым. Яны ў бясьпецы», — паведаміў ён.

Яшчэ адзін мужчына перажыў 16 атак расейскіх дронаў, адзін з выбухаў адбыўся літаральна за мэтар ад сьцяны яго будынку. Нягледзячы ні на што, ён дачакаўся магчымасьці выехаць.
Відкрити пост в Telegram