Былы палітвязень Эдуард Пальчыс у сваім тэлеграм-канале расказаў, што быў галоўным каардынатарам чату «Хата».
Пальчыс паведаміў, што цяпер ён можа пра гэта адкрыта напісаць, бо 16 верасьня Джон Коўл вывез зь Беларусі апошняга ўдзельніка гэтай групы — Яўгена Юшкевіча, былога сьледчага і айцішніка.
«Пакуль ён знаходзіўся там, я маўчаў. Як і падчас майго зьняволеньня маўчалі практычна ўсе, хто ведаў пра маю ролю».
