Палітзьняволеную Вольгу Брыцікаву на 7 дзён зьмяшчалі ў ШЫЗА: https://smarturl.click/26oJlZ
Былую старшыню незалежнага прафсаюзу на «Нафтане» Вольгу Брыцікаву ў траўні трымалі ў штрафным ізалятары.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», прычына спагнаньня невядомая. Перад зьмяшчэньнем у ШЫЗА жанчыну нават не агледзеў лекар — адміністрацыя калёніі парушыла працэдуру.
Вольга Брыцікава — былая старшыня арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Нафтан». Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў, за сваю пазыцыю была звольненая. Яе шмат разоў затрымлівалі за выказваньні супраць вайны і распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Палітзьняволеную Вольгу Брыцікаву на 7 дзён зьмяшчалі ў ШЫЗА: https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13 302 підписники
Відкрити в Telegram 