Памёр грэка-каталіцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў, які шмат гадоў служыў у Берасьці У Ізраілі пасьля цяж

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Памёр грэка-каталіцкі сьвятар Ігар Кандрацьеў, які шмат гадоў служыў у Берасьці

У Ізраілі пасьля цяжкай хваробы, выкліканай анкалёгіяй, памёр шматгадовы душпастыр грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Берасьці і на Берасьцейшчыне айцец Ігар Кандрацьеў.

«Памёр ён на Сьвятой Зямлі, 26 жніўня 2026 гаду, дзе жыў апошнія гады, змагаючыся зь цяжкай хваробай. Свой зямны шлях скончыў, маючы 67 гадоў», — паведамілі ў суполцы Каталікі Беларусі.


Ігар Кандрацьеў нарадзіўся 5 сакавіка 1959 году ў Сібіру, пад Краснаярскам. Паходзіў з праваслаўна-каталіцкай сям’і рэпрэсаваных.

Прыехаўшы з Расеі, сьвятар хутка вывучыў беларускую мову. З 1996 году ўзначальваў рэдакцыю грэка-каталіцкай газэты «Царква». Спрычыніўся да стварэньня ўніяцкіх парафіяў і асяродкаў у Берасьці, Івацэвічах, Баранавічах, Пінску, Слоніме і Астраўцы.

Грэка-каталіцкую парафію ў Берасьці, дзе шмат гадоў служыў Ігар Кандрацьеў, закрылі ўлады.
Open post in Telegram