Ужо сёньня: 36 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня: 36 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнайhttps://smarturl.click/kepeO

1 верасьня 1990 году ўступіў у сілу Закон аб мовах у Беларускай ССР. На беларускую мову цягам 10 гадоў мела перайсьці камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Больш хутка беларуская мела стаць мовай сярэдняй адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова выкладаньня ва ўнівэрсытэтах і каледжах.

А 1 верасьня 1993 году пайшлі вучыцца па-беларуску ¾ першаклясьнікаў.

💡 Добрая нагода прайсьці тэст пра Закон аб мовах, тым больш што адказ на адно пытаньне вы ўжо ведаеце.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 1 верасьня чытайце на сайце Свабоды
Open post in Telegram