Пасьля доўгага перапынку ў Беларусь зноў заляцеў дрон: https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,356 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Пасьля доўгага перапынку ў Беларусь зноў заляцеў дрон: https://smarturl.click/Rx9El

Хутчэй за ўсё, гэта быў расейскі дрон пасьля ўзьдзеяньня на яго ўкраінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Гэта адбылося ў пачатку 5-й гадзіны раніцы.

У гэты ж час расейскія войскі атакавалі памежны зь Беларусьсю раён Жытомірскай вобласьці.

А некалькі дзён таму выданьне Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці «Прыпяцкая праўда» зьвярнула ўвагу на тое, як трэба сябе паводзіць у выпадку выяўленьня бесьпілётніка:

«Пры выяўленьні бесьпілётніка варта адысьці на бясьпечную адлегласьць, паведаміць у міліцыю аб месцы яго выяўленьня або кірунку яго руху, па магчымасьці сфатаграфаваць або зрабіць відэа»
فتح المنشور في تيليجرام